Спадчына: Шчакоцк
Панядзелак, 04 Ліпень 2022 11:06
28 сакавіка 2022 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Гетманчука (1957), паэта
Уладзімір Мікалаевіч Гетманчук нарадзіўся 28 сакавіка 1957 г. у в. Шчакоцк Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Мікалай Міхайлавіч, працаваў лесніком у Мотальскім лясніцтве, наглядаў за Дружылавіцкім лесам; маці, Ксенія Аляксандраўна, працавала ў калгасе.
Панядзелак, 17 Снежань 2018 09:29
1 лістапада 2018 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Лукаша Апанасавіча Бэндэ (1908–1961), беларускага літаратуразнаўца, крытыка і публіцыста
Лукаш Апанасавіч Бэндэ нарадзіўся 1 лістапада 1903 г. у вёсцы Шчакоцк Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У гады Грамадзянскай вайны служыў кавалерыстам у Чырвонай арміі на Урале і ў Сібіры. У Чалябінску быў прыняты ў рады партыі. У 1922 г. пераведзены на працу ў Беларусь, дзе летам 1923 г. прымаў удзел у «ліквідацыі бандытызму» на Барысаўшчыне, быў паранены.